Частку затрыманых па “справе траўматолагаў” адпусцілі на волю
Частку затрыманых па “справе траўматолагаў” адпусцілі на волю і знайшлі ім новую працу з паніжэннем. Як стала вядома “Нашай Ніве”, амаль усе затрыманыя кампенсавалі нібыта нанесеную імі “шкоду”. Частку затрыманых адпусцілі і адразу адправілі на працу. Прафесійных хірургаў адпраўляюць працаваць у прыёмныя пакоі. Вядома пра як мінімум пяць чалавек, але выпушчаных можа быць больш, піша выданне. Як пракаментаваў адзін суразмоўца, адзін з вызваленых, Мікалай Жыгар – вельмі дасведчаны ў пратэзаванні хірург, выконваў пераважна артапедычныя аперацыі.
У канцы сакавіка ў краіне прайшлі масавыя арышты артапедаў-траўматолагаў. У віну медыкам ставіцца тое, што яны зараблялі на імпартных пратэзах.
Фота: «Минск-Новости»