Чатырох анархістаў абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання



Пераслед беларусаў з палітычных матываў не спыняецца. Чатыром арыштаваным анархістам — Яўгену Рубашцы, Аляксандру Бялову, Арцёму Салаўю і яшчэ аднаму актывісту — выставілі абвінавачанні ў стварэнні і ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні «Прамень». Пры гэтым, як адзначаецца, усіх хлопцаў затрымалі яшчэ да прызнання суполкі экстрэмісцкім фармаваннем.

Усім ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер яны знаёмяцца з матэрыяламі справы. Аляксандра Бялова і Яўгена Рубашку затрымалі 29 ліпеня, а Арцёма Салаўя — 4 жніўня. Усіх іх супрацоўнікі ГУБАЗіК білі пры затрыманні. Пазней анархістам выставілі абвінавачанні і змясцілі пад варту ў СІЗА.