Чатырох маладафронтаўцаў выпусцілі з СІЗА
Раніцай 1 красавіка стала вядома, што з СІЗА на вуліцы Валадарскага выпусцілі трох затрыманых па справе «баевікоў» – Рамана Васільева, Змітра Крамянецкага і Арцёма Леўчанку.
Пазней стала вядома, што на свабоду адпусцілі яшчэ аднаго маладафронтаўца — Уладзя Яроменка.
23 сакавіка з СІЗА КДБ вызвалілі Сяргея Барстка. З яго ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаванне, ён не дае каментароў журналістам.
