Чатырохмесячнае немаўля памерла ў Гомелі
Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці чатырохмесячнага дзіцяці.
Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, паводле папярэдніх звестак, смерць не носіць гвалтоўнага характару.
Дзіця памерла дома 24 лютага, у яго ёсць бацькі. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая выявіць прычыну смерці.
