Чатыры гады таму сышоў з жыцця пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка
4 гады таму сышоў з жыцця пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка.
Ён працаваў ва ўкраінскіх архівах КДБ і даследаваў сталінскія рэпрэсіі. Пры жыцці ён узгадваў, наколькі эмацыйна цяжка было чытаць тыя справы.
– Калі я ўпершыню патрапіў у архіў былога КДБ, мне вынеслі справу абсалютна страшную 1937 года, польская арганізацыя вайсковага, беларускі вайсковец. На яго там напісалі данос у Харкавае, што ён нібыта паляк, ён сам з Заходняй Беларусі. Яго там страшна катавалі, потым з яго запатрабавалі распіску аб неразгалошванні метадаў НКУС, у 1940 годзе яго выпусцілі. Я добра памятаю свае адчуванні на той момант. У мяне такое ўражанне, што сядзеў ён у трупярне з нейкімі муміямі гэтымі чэкісцкімі, нейкія даносы.
Уладзіслаў Ахроменка з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг. У тым ліку напісаных у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Гэта кнігі “Здані і пачвары Беларусі”, “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”, “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша”. Таксама Уладзіслаў Ахроменка аўтар твораў “Тэорыя змовы” і “Музы і свінні”.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя