Жыццё ваўкоў вывучаюць з дапамогай GPS-перадатчыкаў



GPS-перадатчыкі дазваляюць адсочваць перамяшчэнне чатырох ваўкоў па Белавежскай пушчы. Мапа пушчы, на якую навукоўцы наносяць атрыманыя праз GPS-навігацыю каардынаты ваўкоў, мае зялёныя, жоўтыя, чырвоныя і сінія сцяжкі. Даследванне ладзяць прадстаўнікі Нацыянальнага парку „Белавежская пушча” сумесна з грамадскім аб’яднаннем „Ахова птушак Бацькаўшчыны”, – паведаміў прадстаўнік арганізацыі Вадзім Пракапчук:

– Упершыню ў Белавежскай пушчы рэалізуецца праект па спадарожнікавым сачэнні за ваўкамі. На сённяшні момант ужо прымацавалі чатыры нашыйнікі – гэта адзін самец і тры самкі. Яны перамяшчаюцца па пушчы і кожныя тры гадзіны даюць сігналы, якія паказваюць не толькі тэмпературу навакольнага асяроддзя у пушчы, але і геаграфічнае становішча ваўка. І затым гэтыя „кропкі” мы вывучаем – выязджаем на мясцовасць, глядзім, у якіх мясцовасцях воўк палюе, дзе ён вандруе.

Праект рэалізуецца па праграме Франкфурцкага заалагічнага таварыства. Ён разлічаны на год, паколькі тэрмін дзеяння батарэі ў нашыйніках жывёлаў разлічаны менавіта на такі перыяд.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота allby.tv