Чэргі грузавых аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы
Чэргі грузавых аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы не змяншаюцца. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту, па стане на 14.00 там стаяла больш за 900 фураў. Напрыклад, у Каменным Логу іх 300, а ў Беняконях 252.
Ілюстрацыйнае фота
Моцна загружаны цяпер і латвійскі ўчастак мяжы: у Грыгароўшчыне на выездзе з Беларусі чакаюць 140 грузавікоў, ва Ўрбанах — 260. З’явіліся чэргі і ў польскім кірунку: сёння 120 фураў стаіць на выездзе з краіны ў Брузгах і 68 — у Бераставіцы. Пра магчымыя складанасці з перасячэннем мяжы папярэджвалі, бо ў літоўскіх пунктах пераўсталёўваюць праграмнае забеспячэнне.