Чэргі на беларуска-расейскай мяжы
Пра чэргі паведамляюць відавочцы. Вялізныя чэргі ўтварыліся пераважна з грузавога транспарту. Затор – не менш за 15 кіламетраў.
Пункт пропуску Чырвоная Горка – галоўная ўсходняя брама краіны. Тут праходзіць траса М-1, якая злучае Берасце і Маскву. Сітуацыя цяпер напружаная.
