Чэргі на мяжы
Больш за 200 фур і 300 легкавых аўто чакаюць выезду з Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта.
Па стане на 8:00 3 сакавіка, у чарзе на выезд з Беларусі ў Літву ў пункце пропуску «Каменны Лог» знаходзіцца 70 фур, у «Беняконях» – 21 грузавы аўтамабіль, у «Катлоўцы» – 30, у «Прывалцы» – 20 аўтамабіляў.
Выезду ў Латвію ў «Урбанах» чакаюць 65 грузавікоў.
На беларуска-польскай мяжы 314 легкавых аўтамабіляў зарэгістравана ў чарзе на выезд з Беларусі. У пункце пропуску «Брузгі» — 57, у «Бераставіцы» — 77, у «Дамачаве» — 30, у «Брэсце» — 150 машын.
На мяжы з Украінай чэргаў з аўтамабіляў няма, піша БелаТА.
