Чэргі на мяжы



На мяжы Беларусі з Польшчай зараз вялікія чэргі легкавых аўтамабіляў. У пункце пропуску „Брузгі” на выезд чакаюць 230 легкавікоў, у „Бераставіцы” – 100, у пукнце „Брэст” – паўтары сотні. Найменшыя чэргі у „Пясчатцы” і „Дамачаве” – 50 і 30 адпаведна.

Выхадныя – традыцынйы час, калі беларусы выязджаюць у Польшчу на закупы. Тым часам, на мяжы з Літвой – чэргі з фураў. Найбольшы ў  „Каменным Логу” – стаяць болей за 360 грузавікоў.

Беларускае Радыё Рацыя