Чэргі на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй



Чэргі з соцень грузавых аўтамабіляў зноў утварыліся на выездзе з Беларусі ў літоўскім і латвійскім кірунках. Больш за ўсё грузавікоў стаіць ў пункце пропуску „Каменны Лог” на мяжы з Літвой — каля 320 фур, у „Катлоўцы” стаяць 60 грузавікоў. Што да легкавога транспарту, то найбольшая чарга назіраецца таксама ў Катлоўцы — 40 аўтамабіляў.

kamlog1

Напярэдадні, 16 снежня, Дзяржпагранкамітэт Беларусі разлічваў, што рух аўтатранспарту ў пунктах пропуску „Каменны Лог” і „Катлоўка” будзе паскораны. Затрымка руху і вялікая колькасць транспарту звязаныя з тэхнічнымі збоямі ў працы літоўскіх сістэм кантролю, – патлумачылі беларускія памежнікі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gpk.gov.by