Чым адгукнецца планавае знішчэнне дзікоў?



„Кампанія па знішчэнні дзікоў на Полаччыне прайшла настолькі эфектыўна, што іх практычна не засталося ў мясцовых лясах”, – кажа полацкі фатограф-натураліст Аляксандр Эрдман. Вынішчэнне дзікоў было звязана з небяспекай распаўсюду афрыканскай свіной чумы.

Усё – рэдка-рэдка дзе ўбачыш след. Гэта ў сувязі з гэтай эпідэміяй. Але, як аказалася, гэта ўсё ішло з камбікармоў, заносілася ад свойскіх свіней на фермы. Трэба было лепш праводзіць каранцінныя мерапрыемствы на саміх комплексах, а не знішчаць навакольных дзікоў.

Нацыянальны статыстычны камітэт летась паведаміў, што дзікоў у Беларусі засталося ўсяго каля 3 тысяч асобін. У пікавыя гады колькасць дзікоў дасягала звыш 70 тысяч.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wildlife.by