Чым можна дапамагчы палітвязням?
Падтрыманне сувязі з сем’ямі тых, хто знаходзіцца зараз за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах, напісанне лістоў палітвязням, перадача бандэроляў.
Гэтым намагаецца дапамагчы ахвярам беларускага рэжыму валанцёрка спадарыня Вольга. Яна адзначыла, што адказнасць за палітвязняў цяпер ляжыць на плячах усіх беларусаў:
– Гэта наша агульная праца. Гэтыя людзі больш пацярпелі ад рэжыму, таму адчуваеш адказнасць перад сем’ямі вязняў і перад самімі вязнямі. Гэта тое, што ты можаш зараз рабіць.
Праваабаронцы ў сваю чаргу нагадваюць, што бандэролі і іх змест пажадана ўзгадняць з сем’ямі палітвязняў. Таксама да іх можна аддаваць лісты і паштоўкі, калі ёсць вялікая рызыка таго, што адміністрацыя не перадасць карэспандэнцыю.
Беларускае Радыё Рацыя