Чым скончыцца будаўніцтве завода ў Берасці?
Паставіць кропку ў пытанні будаўніцтва акумулятарнага заводу хочуць удзельнікі штотыднёвых акцый у Берасці.
Яны дамагаюцца сустрэчы з старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Анатолем Лісам:
– Адпаведны зварот склалі і перадалі мясцовым уладам прадстаўнікі ініцыятыўнай групы, якія выступаюць супраць з’яўлення шкоднай вытворчасці паблізу Берасця. Яны скампанавалі інфармацыю, якая назбіралася за два гады пратэстаў. Адзін з лідараў экалагічнага супраціву Зміцер Бекалюк звяртае ўвагу на тое, што чыноўнікі з абласнога выканаўчага камітэту павінны прадставіць канчатковыя дадзеныя і справаздачу па заводу ў Менск ужо да сярэдзіны месяца. Адміністрацыя прэзідэнта павінна разгледзіць факты і дакументы, якія сведчаць пра тое, што аб’ект небяспечны. Актывіст не выключае, што працэс прыняцця канчатковага рашэння можа быць зацягнуты на нявызначаны тэрмін.
Беларускае Радыё Рацыя
