Чым займаецца беларуская дыяспара Англіі?
Тэмай нумар адзін для беларускай дыяспары ў Англіі стала вайна ва Украіне.

Беларусы спрабуюць дапамагаць украінцам з правядзеннем акцый супраць вайны, а таксама распавядаюць пра тое, што мала хто са з’ехаўшых з Беларусі падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, адзначыла беларуска Таццяна Лугакова:
– Канешне вайна ва Украіне займае найбольш значнае месца ў нашай цяперашняй павестцы. Другі момант, гэта акупацыя Расеяй Беларусі. Таксама ў нашай павестцы быў прыезд Ціханоўскай і сустрэча з дыяспарай.
Таццяна Лугакова дадала, што пакуль ва Украіне не будзе завершаная актыўная фаза баявых дзеянняў, прадстаўнікі беларускай дыяспары будуць далучацца да ўкраінскіх акцый салідарнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
