Чым жыве беларуская дыяспара Канады?
На спад пайшлі акцыі салідарнасці ў Канадзе. Але пры тым да салідарных дзеянняў далучаецца ўсё больш новых людзей.
Ілюстрацыйнае фота
Кожны раз расце колькасць неабыякавых, што жывуць па-за межамі Беларусі, але не пакідаць без дапамогі тых, хто застаўся на радзіме, – распавяла беларуска Валянціна Шаўчэнка:
– Зараз, як я і казала, трохі спала такая актыўная дзейнасць, бо людзі стаміліся, але 5-га верасня мы рабілі вялікі беларускі пікнік, прыйшло шмат новых людзей. Мы размаўлялі па-беларуску, спявалі беларускія песні, гулялі ў беларускія гульні. Выступалі людзі, якія прыехалі з Менску, расказвалі, як яны ўдзельнічалі ў мітынгах.
Валянціна Шаўчэнка дадала, што па магчымасці беларусы Канады збіраюцца прыкладна раз на месяц. Таксама шмат мерапрыемстваў адбываецца ў анлайн.
Беларускае Радыё Рацыя