Чыноўнікаў „Менсктрансу” западозрылі ў хабарах
Службовыя асобы дзяржаўнага прадпрыемства «Менсктранс» падазраюцца ў атрыманні хабараў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Менскай вобласці і Менску.
У кабінеце ў аднаго з затрыманых выяўленыя банкаўскія аблігацыі на суму 500 тысяч даляраў ЗША.
«Пры атрыманні хабараў за лабаванне інтарэсаў камерцыйных структур пры правядзенні закупак затрыманыя службовыя асобы сталічнага ўнітарнага прадпрыемства «Менсктранс». Затрыманне рабілася ў момант перадачы грошай», – распавялі ў ДФР КДК.
Устаноўлена, што службовыя асобы УП «Менсктранс» сістэматычна атрымлівалі грашовыя сродкі ад кіраўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб пастаўках таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак у адрас аўтобусных і тралейбусных паркаў сталіцы.
Пры правядзенні агляду ў працоўным кабінеце аднаго з затрыманых выяўленыя грашовыя сродкі на агульную суму 30 тысяч даляраў ЗША і банкаўскія аблігацыі чатырох беларускіх банкаў на прад’яўніка на агульную суму 500 тысяч даляраў ЗША.
У цяперашні час у дачыненні да згаданых службовых асоб распачаты крымінальныя справы па арт. 430 (Атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса.