Чыноўнікі не знайшлі грошай на прыбіральню ў школе
Такая выснова вынікае з адказу на зварот на «гарачую тэлефонную лінію» да чальца Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карпіцкага.
Справа тычылася абсталявання ўнутранай прыбіральні ва ўстанове адукацыі «Амелянецкая сярэдняя школа», якая з’яўляецца апошняй беларускамоўнай у Камянецкім раёне. Раней, па словах настаўнікаў, адсутнасць у тым ліку ўнутранай прыбіральні было адной з падставаў, каб школу ліквідаваць:
– Калі б зрабілі гэты ўнутраны туалет, правялі ваду… Але ладна, мы без гэтага можам. Я больш за тое скажу, праз краўдфандынгавую платформу мы можам назбіраць гэтыя грошы і зрабіць.
«Фінансавыя сродкі ў раённым бюджэце для будаўніцтва ўнутранага санузла драўлянага будынку Амелянецкай сярэдняй школы на бягучы год не запланавана. Разам з тым рашэнне дадзенага пытання знаходзіцца на разглядзе ў райвыканкаме», – гаворыцца ў адным з абзацаў адказу на зварот.
Беларускае Радыё Рацыя
Беларускае Радыё Рацыя