Чыноўнікі спрабуюць паказаць абнаўленне сістэмы
На Піншчыне мясцовыя ўлады заявілі, што на так званы Усебеларускі народны сход ад усёй колькасці вылучаных дэлегатаў – 30% новыя, маладыя людзі, якім даручана прадстаўляць раён.
“Гэта спроба чыноўнікаў паказаць абнаўленне сістэмы”, – мяркуе пінскі блогер Мікалай Клімовіч.
Ён упэўнены, што ў рэальнасці выпадковых людзей на гэтае мерапрыемства не вылучылі:
– Тыя людзі, якія паедуць на сход, гэта невыпадковыя людзі, правераныя. Узяць па чыноўнікам Пінскага гарвыканкама, я паглядзеў, там выпадковых людзей няма. Гэта дэпутаты мясцовых саветаў, якіх прызначылі, і за іх не галасавалі – іх прызначылі. Там набіраюць менавіта тых людзей, якія на самой справе прыедуць і будуць укараняць тое, што будуць казаць на гэтым сходзе.
Суразмоўца дадае, што поўны спіс дэлегатаў ёсць па Пінскім раёне – 10 чалавек, а вось дакладнага ад Пінска, гарадскі выканаўчы камітэт пакуль не наважыўся апублікаваць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 1reg.by