Чыноўніцы-„невідзімкі” сустрэліся з прадпрымальнікамі
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус здзіўлены адказам з гарвыканкама, які ён атрымаў за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама Ніны Фёдаравай.
З адказу вынікае, што з прадпрымальнікамі сустракаліся з начальнікам аддзела гандлю Таццянай Чэрнушэвіч і намеснікам начальніка ўпраўлення эканомікі Аленай Арцеменка.
300 прадпрымальнікаў не маглі памыліцца, што такой сустрэчы не было, кажа Мікола Чарнавус:
– Гэта так схлусіць 300 прадпрымальнікам, я гэты ліст пакажу прадпрымальнікам на рынку. Скрасці і схлусіць – гэта асноўная праца чыноўнікаў. 300 прадпрымальнікаў прыйшлі ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт 1 ліпеня, і не дзе-небудзь на прыступках, а ў вялікай залі пасяджэнняў. Усе селі, як прыстойныя людзі, чакалі, што да іх выйдуць начальнік аддзела гандлю і начальнік упраўлення эканомікі – ніхто не прыйшоў.
Па словах Міколы Чарнавуса, прадпрымальнікі звернуцца ў Берасцейскі аблвыканкам са скаргай на праявы “гебельсаўшчыны” ў Баранавіцкім гарвыканкаме.
Беларускае Радыё Рацыя
