Чырвонаму касцёлу забаранілі званіць у званы



Напярэдадні пасяджэння ў Менску Савета канферэнцый біскупаў Еўропы на Чырвоным касцёле на ахвяраванні вернікаў былі ўсталяваныя электрычныя званы. Але званілі яны нядоўга – забараніў Менгарвыканкам. Пра гэта падчас святой Імшы 24 верасня распавёў пробашч касцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.

„Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам. Але на многіх цэрквах і касцёлах у Менску ёсць званы, і ім званіць не забараняюць. А касцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць „, – адзначыў у размове з карэспандэнтам Krynica.info святар.

Разам з тым у раёне Чырвонага касцёла вельмі мала жылых дамоў, асноўныя будынкі – адміністрацыйныя. Кажа Надзея Гацак, жыхарка дома па вуліцы Ленінградскай, адной з бліжэйшых жылых вуліц да Чырвонага касцёла: „Выходзячы на ​​балкон, было вельмі прыемна чуць званы, было нейкае адчуванне еўрапейскасці. Асабіста мне яны не перашкаджалі, а за зачыненымі вокнамі іх наогул не было чуваць „. „Я лічу, што Менску не хапае званоў”, – дадала яна, адзначыўшы, што не чула скаргаў на званы і ад суседзяў.

Фота tuda-suda.by