„Чырвоная кнопка” для беларуса
У Беларусі з’явілася бясплатнае прыкладанне „Красная кнопка”, якое дазваляе падаваць трывожны сігнал праваабаронцам і сваякам пра гвалтоўнае затрыманне.
Пра працу прыкладання ў Беларусі, распавёў распрацоўшчык праграмы Аляксандр Літрэеў:
– „Чырвоная кнопка” зараз актыўна развіваецца і будзе развівацца яшчэ больш актыўна ў працэсе працы. У апошнюю нядзелю мы зарэгістравалі неаторыя скачкі анамальнага трафіку з боку Беларусі. Мы падазраем, што гэта маглі быць спланаваныя DoS-атакі, але яны былі такога нязначнага маштабу, што ў прынцыпе нашы сістэмы здолелі гэта адбіць без умяшальніцтва спецыялістаў.
На сёння прыкладаннем „Красная кнопка” карыстаюцца каля 7 500 беларусаў. Спампаваць прыкладанне можна тут Google Play і тут App Store.
Беларускае Радыё Рацыя
