Чырвоны касцёл судзіцца з уладамі



Пасля таго, як каталікам выставілі рахункі за падатак на нерухомасць, яны сабралі каля пяці тысяч подпісаў за перадачу Чырвонага касцёла ва ўласнасць парафіі.

Ліст накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў Савет Рэспублікі.

Акрамя таго, у судзе зараз ідзе разбіральніцтва: абшчыну абвінавачваюць у самавольным будаўніцтве. Менскі гарадскі суд адмяніў рашэнне першай інстанцыі – суда Маскоўскага раёна. Але каментаваць зыход справы ў касцёле не гатовыя, бо яшчэ не атрымалі дакументаў, піша газета «Новы час».

Загадчыца гаспадаркі касцёла Алена Кабяк паведаміла, што абшчына ўдзельнічала ў работах, напрыклад, купілі сапраўдныя новыя званы за 70 тысяч еўра – настаяцель храма прадаў для гэтага аўтамабіль, у заклад была кватэра.

Званы рэдка гучаць, бо павесілі іх няправільна, кажа Кабяк.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: catholic.by