„Чырвоны Крыж” будзе аказваць кансультацыі пенсіянерам



У Берасці аказваюць кансультацыі і дзеляцца інфармацыяй з пенсіянерамі. Прадстаўнікі арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа правядуць шэраг семінараў для людзей сталага ўзросту з удзелам спецыялістаў з розных сфераў жыцця.

Каардынатар праграмы па працы з людзьмі сталага ўзросту Аксана Трушкова адзначыла, што пенсіянеры могуць атрымаць адказы на хвалюючыя  пытанні падчас нефармальнай сустрэчы:

– Многія не ведаюць, напрыклад, куды звярнуцца па дапамогу юрыдычную, медычную і гэтак далей, проста пракансультавацца. А ў паліклініках ці, напрыклад, ва ўстановах гэта платная паслуга. Таму запрашаюць пажылыя людзі спецыялістаў на такія тэматычныя сустрэчы, дзе даецца бясплатная кансультацыя і пажылыя людзі, якія ведаюць пра гэта, могуць прыйсці, наведаць, паслухаць, задаць пытанні, паслухаць, атрымаць нейкую кансультацыю, нейкую інфармацыю.

Адукацыйныя семінары ладзяцца ў рамках праекта „Пашырэнне магчымасцяў пажылых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці грамадства” на базе тэрытарыяльнага цэнтра Маскоўскага раёна горада Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя