’’Чырвоны Крыж’’ дапамагае дзецям падрыхтавацца да школы



„Дапаможам дзецям сабрацца ў школу” – такую акцыю ладзяць прадстаўнікі Берасцейскай гарадской арганізацыі ’’Чырвонага Крыжа’’.  Адна з мэтаў – прыцягнуць увагу грамадства да дзяцей з маламаёмасных і шматдзетных сем’яў, а таксама да дзяцей-сірат.

„Ім патрэбныя дадатковыя канцылярскія наборы для наведвання навучальных установаў”, – распавяла старшыня гарадской арганізацыі Ніна Саванеўская:

 – Намі былі ўсталяваныя скарбонкі ў пяці гандлёвых кроках Берасця, каля скарбонак дзяжурылі валанцёры – навучэнцы берасцейскіх школ. Сабралі 19 мільёнаў 573 тысячы , на якія мы закупілі канцылярскія тавары і разам з аддзеламі адукацыі будзем выдаваць дзецям па спісах, прадастаўленых аддзеламі адукацыі.

Як адзначыла Ніна Саванеўская, у гэтым годзе ў параўнанні з мінулым на трыццаць чалавек больш атрымаюць падарункі да школы. Гэта сведчыць аб жаданні прадстаўнікоў грамадства дапамагчы як мага большай колькасці дзецей з складанымі жыццёвымі сітуацыямі.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце