«Чырвоны крыж» дапамагае дзецям сабрацца ў школу



«Дапаможам дзецям сабрацца ў школу» такая традыцыйная акцыя падыходзіць да завяршэння на Берасцейшчыне. Яе ладзяць сябры гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Актывісты разам з валанцёрамі ўсталявалі скарбонкі ў некалькіх гандлёвых кропках гораду для збору сродкаў. Усе грошы пойдуць на закупку падарункаў для дзяцей са складаных семяў, паведаміла адна з галоўных арганізатарак акцыі Ніна Саванеўская:

Самая галоўная мэта — аказаць дапамогу дзецям з нешчаслівых сем’яў., малазабяспечаных, шматдзетных, няпоўных сем’яў у падрыхтоўцы да школы. Я б адразу хацела сказаць вялікі дзякуй установам адукацыі, якія пайшлі нам насустрач і арганізавалі дзяжурствы валанцёраў ля скарбонак.

«Важна, калі не проста валанцёры ўключаюцца ў працу, а самі грамадзяне імкнуцца дапамагаць дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкіх сітуацыях», падагульніла Ніна Саванеўская.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце