Чырвоны Крыж дапамагае сабраць дзяцей у школу



Сацыяльную акцыю “Збярэм дзяцей у школу” па 15-га верасня ладзіць Беларускі Чырвоны Крыж. Збіраюцца любыя рэчы, якія спатрэбяцца дзецям з малазабяспечаных сем’яў у новым навучальным годзе. Арганізацыя плануе дапамагчы 7 тысячам дзяцей па ўсёй краіне.

Супрацоўніца Надзея Аксак патлумачыла, што патрымка адрасная і канкрэтная:

– Гэта адзінаццатая акцыя ў нашай рэспубліцы. Мы штогод дапамагаем сем’ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі сабраць дзяцей у школу. Ім выдаецца талончык з нумарам, калі яны могуць прыйсці – указаны час, указаная дата. І яны прыходзяць у патрэбны час, каб не было гармідару. 

Дарэчы, ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны падлічылі, што сёлета, да новага навучальнага года матэрыяльную падтрымку павінны атрымаць звыш 100 тысячаў шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя