Чырвоны Крыж паведамляе пра 2,8 млн украінскіх бежанцаў
Звыш 2,8 млн грамадзян з’ехалі з зоны ўзброенага канфлікту на паўднёвым-усходзе Украіны, яшчэ 5 млн чалавек па-ранейшаму жывуць у зоне баявых дзеянняў, паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў РФ Даўрон Мухамадзіеў.
„Зараз на тэрыторыі Украіны знаходзяцца больш за 1,5 мільёна вымушана перамешчаных асоб. Дапамога ім з’яўляецца асноўным напрамкам дзейнасці ўкраінскага аддзялення Чырвонага Крыжа. Таксама больш за 1,2 млн чалавек з пачатку канфлікту перамясціліся на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Яшчэ ад 100 да 120 тыс . чалавек выехалі ў Беларусь „, – удакладніў ён на прэс-канферэнцыі ў інфармацыйным агенцтве „Інтэрфакс Паўночна-Захад” у чацвер.
Д.Мухамадзіеў падкрэсліў, што прадстаўніцтва МКЧК у Расеі, Украіне і Беларусі з пачатку канфлікту вядуць актыўную сумесную працу па дапамозе вымушаным перасяленцам і пацярпелым. Ён таксама адзначыў, што ў зоне ўзброенага канфлікту па-ранейшаму пражываюць прыкладна 5 млн чалавек.
„У асноўным у зоне канфлікту мы сутыкаемся з праблемай інфраструктуры: з наяўнасцю медыцынскіх устаноў, з забеспячэннем насельніцтва вадой. Акрамя таго, мы не можам падвяргаць небяспецы жыццё і здароўе нашых супрацоўнікаў”, – дадаў ён.
Фота newvz.ru