Чырвоны Крыж заклікае пенсіянераў да актыўнасці
На Берасцейшчыне заклікаюць быць актыўнымі людзей пенсійнага ўзросту. Набор у валанцёрскі рух пенсіянераў ажыццяўляюць прадстаўнікі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Для таго, каб далучыцца да грамадскай дзейнасці ім дастаткова звязацца з кіраўніком раённай або гарадской арганізацыі, распавяла старшыня Берасцейскага абласнога аддзялення Чырвонага Крыжа Ларыса Варанко:
– Сёння людзі пажылога ўзросту не толькі чакаюць ад нас дапамогі, але і самі актыўна працуюць у валанцёрскіх атрадах і актыўна дапамагаюць тым, хто з гледзішча на стан здароўя не можа ўдзельнічаць у гэтых мерапрыемствах, а можа быць толькі спажыўцом паслугаў.
Асноўнай задачай валацёраў можа стаць дапамога пры зборы гуманітарнай дапамогі і штодзённай дзейнасці арганізацыі, удзел у адукацыйных мерапрыемствах.
Беларускае Радыё Рацыя