Чырвоны Крыж збірае для беспрытульных рэчы
Для сацыяльна неабароненай катэгорыі грамадзянаў працуюць пункты Чырвонага Крыжа, дзе можна атрымаць цёплую ежу і аддзенне. Адмыслоўцы заклікаюць грамадзян падказваць такім людзям, куды ў іх населеным пункце трэба звярнуцца альбо паведамляць валантэрам.
На Берасцейшчыне ўжо ідзе збор цёплых рэчаў ад насельніцтва, адзначае старшыня абласной арганізацыі Ларыса Варанко:
– Многія арганізацыі збіраюць гэтую вопратку і выдаюць пры звароце. рэгіянальная арганізацыя выдае тым, хто ў патрэбе. Стацыянарныя пункты ў нас на базе офісаў Чырвонага Крыжа, якія могуць забяспечыць гарачым пітвом ці гарбатай.
Афіцыйна ў Беларусі каля 4 тысяч людзей не маюць свайго жылля, але дапамога патрэбная і адзінокім пенсіянерам, якія ў вялікай колькасці выпадкаў саромяцца казаць пра сваё становішча і пакутуюць ад холаду і голаду.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя