Чырвоныя дубы ў Белавежскай пушчы прыйдзецца высякаць?
Што рабіць з чырвоным дубам у Белавежскай пушчы – такую тэму абмяркоўваюць берасцейскія эколагі. Дрэва прыехала ў Беларусь амаль 100 гадоў таму са Злучаных Штатаў Амерыкі. Дуб літаральна захоплівае тэрыторыю і не дае магчымасці развівацца рэдкім раслінам, – распавёў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі „Аховы птушак Бацькаўшчыны” Андрэй Абрамчук:
– Чырвоны дуб у свае часы быў прапанаваны нашым лясхозам. Ідэя была такая, што ён добра расце, непатрабавальны і адпаведна з яго можна хутчэй атрымліваць таварную драўніну. Аказалася, што не так усё добра, як меркавалася. Па якасці драўніны ён горшы, чым наш тутэйшы дуб. А таксама гэты від дрэва вельмі актыўна пашыраецца ў лесе.
Як паведаміў Андрэй Абрамчук, амаль у кожнай лясной гаспадарцы ў Берасцейскай вобласці высаджана па некалькі соцен гектараў чырвонага дуба, аднак ён не яўляе каштоўнасці з пункту гледжання выкарыстання. Эколагі не выключаюць неабходнасць высечкі такога віду дрэваў цягам наступнага году.
Беларускае Радыё Рацыя