Сяргей Луканін чытаў Біблію ў публічным месцы, але не ў голас
Юрыст Сяргей Луканін зладзіў у Менску вулічную акцыю па чытанні Бібліі. Напярэдадні Луканін падаў заяўку ў Менгарвыканам на чытанне Святога Пісання ўслых. Чыноўнікі адказалі адмовай, прыраўняўшы справу да незаконнай рэлігійнай дзейнасці. Нягледзячы на забарону, вернік прыйшоў у Парк Горкага ва ўмоўлены ў заяўцы час.
Гаворыць Сяргей Луканін:
– Сёння прыйшоў сюды, бо менавіта на гэтую дату, на гэты час я запрашаў дазвол у Менгарвыканкама, каб чытаць тут Біблію. Але, на жаль, мне было адмоўлена чытаць Біблію ўслых, таму я вырашыў паспрабаваць чытаць Біблію не ў голас. Ну вось пачытаў моўчкі, міліцыянтаў не бачыў, магчыма не ў голас чытаць пакуль можна.
Акцыя прайшла без затрыманняў і ўвагі з боку праваахоўных органаў. Раней Луканін неаднаразова быў затрыманы за чытанне Бібліі на вуліцы і пропаведзь. Вернік і надалей збіраецца працягваць публічныя акцыі.
Беларускае Радыё Рацыя