Чыю кандыдатуру падтрымаюць пратэстоўцы з Берасця?



Байкатаваць або падтрымліваць Паўла Севярынца збіраюцца ў часе прэзідэнцкай кампаніі ўдзельнікі пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода бліз Берасця. Яны перакананыя, што пакуль – мала годных кандыдатур, якім яны маглі б даверыць свае галасы і да перадвыбарчага штаба якіх гатовыя далучацца:

– Пакуль я не бачу такіх кандыдатур, абсалютна. Там апазіцыянеры быццам бы зрабілі нейкі з’езд, кагосьці абралі, але ні адзін з тых, хто там прадстаўлены, мне падаецца, рэальнай сілы не мае.

– У мяне кандыдата не будзе. Я свае ўладныя паўнамоцтвы дэлегаваць не збіраюся.

– Я нават і не ведаю, напэўна, таму, хто больш прыстойны. Севярынцу, той больш прыстойны і адкрыты. Якія вось сядзелі, тыя людзі і нармальныя.

Пратэстоўцы не выключаюць, што будуць актыўна байкатаваць выбары. У якой менавіта форме адбудзецца байкот, яны яшчэ не вызначыліся.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце