CК праводзіць праверку па факце смерці дырэктара „Бабруйскмалака”
Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці дырэктара вытворчага ўнітарнага прадпрыемства „Бабруйскмалако”, паведаміла ў „Фэйсбуку” афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.
Паводле яе слоў, цела кіраўніка было выяўленае 8 траўня ў дапаможным памяшканні прадпрыемства. На месцы працуе следча-аператыўная група, якая праводзіць агляд месца здарэння, апытвае супрацоўнікаў прадпрыемства, сваякоў загінулай, высвятляе матывы здарэння.
Для ўстанаўлення абставінаў смерці прызначаныя экспертызы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дырэктар была знойдзеная ў памяшканні завода ў пятлі.