COVID-19 у Беларусі: 165 новых выпадкаў і 5 прызнаных смерцяў за суткі
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 12 ліпеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку пашырэння COVID-19.
Агулам 64 932 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. з іх 464 памерлі, 55 380 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасля COVID-19. Гэта значыць, што за дзень выявілі яшчэ 165 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 смерцяў, выпісалі 461 чалавека. Такім чынам, колькасць «актыўных выпадкаў» – 9088.
Колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбулаторнае лячэнне», не паведамляюць.
Беларускае Радыё Рацыя