COVID-19: у свеце ўжо больш за 70 мільёнаў інфікаваных



ЗША сталі галоўным эпіцэнтрам пандэміі каронавіруса. Каэфіцыент смяротнасці на 1 мільён насельніцтва планеты дасягнуў 203,8. А ў ЗША на 1 мільён жыхароў памерлі 905 чалавекі, паведамляе korrespondent.net.

Па стане на раніцу пятніцы, 11 снежня, у свеце зафіксавана 70 720 812 выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-19. Пра гэта паведаміў партал Worldometer, які вядзе падлікі ў 220 краінах і рэгіёнах свету з пачатку пандэміі.

Так, ахвярамі інфекцыі ўжо сталі 1 588 438 чалавека, а вылечыліся — больш за 49 мільёнаў.

ЗША працягваюць лідзіраваць па колькасці інфіцыраваных і памерлых. З пачатку пандэміі каронавірусам у краіне заразіліся 16 039 393 чалавекі, а ад звязаных з ім захворванняў памерлі 299692.

Каэфіцыент смяротнасці на 1 мільён насельніцтва планеты дасягнуў 203,8. А ў ЗША на 1 мільён жыхароў памерлі 905 чалавекі.