Cправа дырэктара-педафіла накіравана на новы разгляд



Крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара адной са школ мастацтваў у Пінску, які абвінавачваецца ў педафіліі, накіравана на новы разгляд.

Як паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Берасцейскай вобласці Алена Лешчанка, такое рашэнне прынята судовай калегіяй пасля касацыйнага пратэсту.

Суд першай інстанцыі палічыў, што мужчына ўчыняў злачынныя дзеянні без прымянення гвалту. Ён быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Аднак судовая калегія па крымінальных справах Берасцейскага абласнога суда адмяніла прыгавор, пакінуўшы ў сіле прызнанне яго вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам (распусныя дзеянні, учыненыя ў дачыненні да асобы, якая заведама не дасягнула 16-гадовага ўзросту).

Цяпер фігуранту крымінальнай справы зноў можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

belapan.by