У Берасці пройдзе кірмаш Craft Skills



Craft Skills — такі кірмаш адбудзецца сёння, 7 сакавіка, у творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа” ў Берасці. Мерапрыемства адбудзецца ў межах свята ФЕМІНЫ, — распавяла адная з галоўных арганізатарак Святлана Гайдалёнак:

– У мінулым годзе мы прапаноўвалі майстар-клас па вышыўцы, а сёлета мы прапануем падзяліцца навыкамі, якія ёсць у людзей у шырокім сэнсе. То бок мы вырашылі, што трэба запытваць і актывізаваць тых, хто да нас прыйдзе.

На кірмашы можна будзе прадэманстраваць сваю вышыўку, фатаздымкі, гербарый, рамонт ровара, мастацтва макіяжу ды інш.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце