Cвята пажарнікаў – на небе, на зямлі і на вадзе!



У сталічным парку Горкага адбываюцца святочныя мерапрыемствы да Дня пажарнай аховы краіны.

50632124C02C5274AD0B13E0A3F84B2A30B072654E755E22E8pimgpsh_fullsize_distr

Узлятаюць сігнальныя ракеты на парашутах, адбываюцца паказальныя ўратаванні на вадзе, дзеці “абляпілі” раскрытыя для іх “доследу” машыны пажарнай аховы, дарослыя выбудаваліся ў стаметровую чаргу па бясплатную “выратавальную” кашу ў кацялках.

У той час, як са сцэны гучаць начальніцкія “здравіцы”, уручаюцца ўзнагароды ды гучаць песні “пра службу”, у тым ліку, і па-беларуску – перад уваходам у парк усіх наведвальнікаў старанна правяраюць з металашукальнікамі. Курсанты ж  пажарнай аховы, у якіх паспрабаваў узяць інтэрв’ю наш карэспандэнт, запатрабавалі публічнага дазволу начальства.

Задачай дзясяткаў тысяч пажарнікаў з’яўляюцца ліквідацыя надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама бяспека судоў ва ўнутраных водах краіны.

[Not a valid template]

Віталь Сямашка Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара