Cяргей Гарбуноў: Мы кажам пра мірныя пратэсты беларусаў
Рэдактар тэлеграм-канала «Протесты в мире», які мае больш за 80 тысяч падпісчыкаў, паказвае да сённяшняга часу пратэсты беларусаў.
Яго рэдактар Сяргей Гарбуноў заўважае, што яны былі рады паказваць мірнай рэвалюцыю 2020 года:
– Як бы не спрабавалі дзяржаўныя прапагандысты выставіць пратэсты ў Беларусі быццам гэта нейкія бандыты ўдзельнічалі, незразумелыя групоўкі, галоўнай нашай задачай было не трапіць на гэту вуду. Нам важна было паказаць, што гэтыя пратэсты былі сапраўды мірныя. Ніякіх ваенных дзеянняў з боку пратэстоўцаў не было. Што ўсе дзеянні былі выкліканыя толькі несправядлівымі рэзультатамі выбараў, якія не адлюстроўвалі рэальнасці рэзультатаў выбараў. І ўсе дзеянні насілі абсалютна мірны характар.
Прадстаўнікі гэтага тэлеграм канала, кажа Сяргей, цяпер у сваіх паведамленнях не лічаць Лукашэнку легітымным, і для іх прэзідэнт – Святлана Ціханоўская:
– Прынята рашэнне, і мы называем Святлану Ціханоўскую абраным прэзідэнтам Беларусі. Лукашэнку мы стараемся ўвогуле не згадваць. І наша вялікае адрозненне ад астатніх тэлеграм-каналаў у тым, што мы не ўспрымаем яго як дзеючага прэзідэнта. Мы не апісваем яго дзейнасць быццам ён прэзідэнт. Для нас гэта не легітымны чалавек, які павінен у будучым несці пакаранне за сваю дзейнасць.
Тэлеграм канал https://t.me/worldprotest паказвае ў сваім вяшчанні пратэсты з усяго свету, вялікую ўвагу яны надаюць таксама пратэстам беларусаў, якія працягваюцца ў Польшчы, Грузіі, Літве ды іншых краінах.
Беларускае Радыё Рацыя