Cяргей Пантус: Гэта вельмі цяжкая страта



26-га траўня ў Бярозаўцы пахавалі актывіста і грамадскага дзеяча Вітольда Ашурка.

Па словах Сяргея Пантуса – гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі:

– Вельмі блізкі чалавек, сябар. Прычым гэта сябар, каторага я не баяўся крытыкаваць і паругаць, ведаючы, што ён мяне зразумее. Таму для мяне гэта нават не сябра, ён быў мне ўжо як брат, улічваючы такую акалічнасць, што ягоныя родныя пляменнікі з’яўляюцца маімі траюраднымі пляменнікамі. Таму для мяне гэта вельмі цяжкая страта.

Па словах журналісткі Вольгі Быкоўскай, Вітольд Ашурак – герой Беларусі:

– Перадусім Вітольд Ашурак быў для мяне сябрам, гэта самае важнае. Я лічу яго сапраўдным беларусам, патрыётам, палітыкам, шляхетным чалавекам. Можна бясконца пералічваць гэтыя эпітэты. Вітольд быў сапраўдным героем, як вядома, героі не паміраюць.

Яго пахавалі пад нацыянальным сцягам. Людзі развіталіся з ім воклічам “Жыве Беларусь!”.

Беларускае Радыё Рацыя