Cяргей Верамеенка: Не ўпусціць у Беларусь архібіскупа – гэта дзікунства
Прадстаўнік Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі ў Гародні Сяргей Верамеенка лічыць тое, што ў Беларусь не ўпусцілі архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, непавагай ды дзікунствам.
– Гэта абсалютнае дзікунства. Тое, што мы бачым – закон у дзяржаве не выконваецца, ён не выконваецца па ўсіх напрамках. І ў судах, і ў міліцыі. На жаль, сюды далучылася і памежная служба. Я сам калісьці служыў у памежных войсках, я проста не магу гэтага зразумець. Як служба, якая павінна проста выконваць свае абавязкі, у парушэнні ўсіх гэтых заканадаўчых норм, проста не пускае чалавека дадому.
На думку Сяргея Верамеенка тое, што зараз адбываецца – гэта псіхоз уладаў.
– Такім чынам… не ведаю, ну вось зараз пайду дахаты, а там будзе стаць які-небудзь кардон і скажуць, што мяне не пускаюць. Гэта абсалютны абсурд, гэта супярэчыць усім правілам, усім законам. Але што тут рабіць, мы бачыць што ідзе сапраўдны псіхоз. І гэты псіхоз працягваецца. Людзі, якія зараз пры ўладзе, яны прымушаюць выконваць свае бязглуздыя загады.
Нагадаем, што 31 жніўня пагранічныя службы Рэспублікі Беларусь не дазволілі вярнуцца на Радзіму архібіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.
1 верасня архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з афіцыйным зваротам да ўсёй паствы – каталікоў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя