Да 16 гадоў турмы. Вынеслі прысуды бабруйскім „рэйкавым партызанам”
Пяцёх падсудных абвінавацілі ў некалькіх эпізодах, якія ўлады называюць «актамі тэрарызму на Магілёўшчыне». Ідзецца пра акты супраціву на чыгунцы ўлетку і ўвосень летась.
Закрыты судовы працэс за «сабатаж чыгункі» пачаўся 19 ліпеня ў Бабруйску. Сярод абвінавачаных — Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Натальля Кед і Надзея Полькіна.
Ім ставілі ў віну чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу:
«Абраза прэзідэнта»,
«Пагроза здзяйснення акту тэрарызму»,
«Акт тэрарызму»,
«Стварэнне арганізацыі для здзяйснення тэрарыстычнай дзейнасці ці ўдзел у ёй».
Як паведамілі крыніцы „Свабоды”, 1падсудным агучылі вырак: Канстанціну Ермаловічу прысудзілі 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 9600 рублёў, Віталю Мінкевічу — 15 гадоў узмоцненага рэжыму, Ігару Казлову —14 гадоў узмоцненага рэжыму, Надзеі Полькінай — 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Натальлю Кед асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі».
Зьняволеных абвінавацілі ў некалькіх эпізодах, якія ўлады называюць «актамі тэрарызму на Магілёўшчыне». Ідзецца пра акты супраціву ўлетку і ўвосень летась:
спыненне цягнікоў на 1,5 гадзіны каля станцыі Мірадзіна 11 жніўня;
сабатаж чыгункі 24 і 31 жніўня каля станцый Цітаўка і Бабіна, а таксама спыненне працы «Табакеркі» 16 верасня ;
падпал стралковага ціру на стрэльбішчы «Кісялевічы» в\ч 5527.