Да 400$ штрафу за вогнішча ў лесе



огоньАд ста да чатырохсот даляраў штрафу чакае грамадзян Беларусі, якія развядуць вогнішча ў экасістэмах альбо будуць знішчаць смецце пры дапамозе агню, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Акрамя таго, асобна будзе падлічана шкода.

У Жытнавіцкім лясніцтве, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Пінскага лясгаса, кажуць, што з надыходам цёплага сезону галоўным становіцца ахова ад узгаранняў:

У асноўным, займаемся аховай і абаронай лясоў. У пажаранебяспечны перыяд цягам апошніх 3-4 гадоў мы не дапусцілі ніводнага пажару. Былі створаны лясныя культуры на плошчы 66 га ў лясным фондзе і на пошчы 20 га – абаронныя насаджэнні.

Летась толькі пінскія ратавальнікі выдаткавалі звыш 40 тон паліва, каб ліквідаваць 401 пажар у экасістэме рэгіёна. Адныя тарфянікі на вядомых пінскіх балатах тушылі амаль 2 месяцы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота riavrn.ru