Да 70-годдзя прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека
Меней за месяц засталося да вельмі важнай для праваабарончага руху даты – 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень 70 гадоў таму была прынятая Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека ААН.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да міжнароднай кампаніі з нагоды 70-годдзя прыняцця Дэкларацыі #Standup4humanrights і прапануе далучыцца ўсім ахвотным.
Як гэта зрабіць?
Вы можаце:
- зняць відэа ці напісаць тэксты пра тое, чаму Дэкларацыя правоў чалавека – гэтай той дакумент, які не губляе сваёй актуальнасці з цягам часу;
- распавесці гісторыі свайго праваабарончага поспеху;
- далучыцца да міжнароднага праекту “Дадай свой голас”, у межах якога можна зрабіць відэазапіс аднаго з артыкулаў Дэкларацыі на больш чым 125 мовах;
- і распаўсюджваць вашыя матэрыялы, выкарыстоўваючы хэштэг #standup4humanrights!
Да таго ж, ПЦ “Вясна” рыхтуе шэраг актыўнасцяў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да 10 снежня. Сярод іх: тэматычная выстава “Кожны мае права ведаць свае правы”, асветніцкія мерапрыемствы валанцёрскай службы “Вясны”, публікацыя тэматычных артыкулаў у СМІ ды інш.
Паводле прэс-рэлізу