Да -7°С чакаецца ў Беларусі ноччу 22 лістапада
Да 7 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ноччу 22 лістапада, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні 2-7 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 2.
