Да 8 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 18 студзеня
Да 8 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 18 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны чакаецца снег, слабая мяцеліца. На некаторых участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў марозу, днём – ад нуля да мінус 5.