Да абеліска дабрацца праблематычна
Другая сусветная вайна ў Бярозаўскім раёне адзначана надзвычай цяжкім і трагічным эпізодам – расстрэлам каля 50 тысяч габрэяў на Броннай Гары.
З дзвюх з паловай тысяч бярозаўскіх габрэяў выжыла некалькі дзясяткаў, у асноўным тых, хто змог трапіць у Пружанскую зону.
Да вайны на Бярозаўшчыне было 53 працэнты габрэйскага насельніцтва, – кажа краязнаўца з Бярозы Сяргей Кнырэвіч:
– У Бярозе былі такія выпадкі, калі некаторыя людзі, некалькі чалавек, якія выкарабкаліся з гэтых магіл, выжылі з гэтых магілаў на Броннай Гары ў першы расстрэл у траўні 1942 года, баяліся ісці да партызанаў, і яны прыйшлі ў гета. І потым іх вывезлі другі раз у кастрычніку. Ёсць успаміны габрэяў, якія былі тут у партызанскіх атрадах, у тым ліку і на Броннай Гары, і яны казалі, што пры любым небяспечным выпадку – іх расстрэльвалі, забівалі.
На месцы расстрэлу габрэяў на Броннай Гары пастаўлены сціплы абеліск. Але дабрацца туды праблематычна з-за адсутнасці добрай дарогі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя