Да абласных дажынак у Слоніме з’явіцца новая плошча
У Слоніме распачаліся рамонтныя работы па ўпарадкаванні вуліц Чырвонаармейская, Карла Маркса, Васі Крайняга і іншых, дзе ў ліспападзе адбудуцца дажынкі Гарадзенскай вобласці. Дзеля гэтага будуць знесены тры прыватныя дамы на вуліцы Карла Маркса. Там, насупраць будынка Слонімскага райвыканкама, з’явіцца новая плошча. Плошча будзе ўпрыгожана трыма фантанамі з падсветкамі. Памер цэнтральнай часткі плошчы складзе 50х50 метраў. На ёй адначасова змогуць прысутнічаць каля пяці тысяч чалавек. Побач з’явіцца і сквер. Плошча адначасова будзе і зонай адпачынку. Адрамантуецца фасад будынка райвыканкама, а таксама знешне зменіцца фасад РДК, гарадскі парк і спартыўны комплекс. Гэты праект з абласнога бюджэту будзе каштаваць каля 40 мільярдаў рублёў.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара