Да агульнарэспубліканскага страйку рабочыя не гатовыя



Да агульнарэспубліканскага страйку, які прымусіў бы Аляксандра Лукашэнку адмовіцца ад удзелу ў выбарах або сысці адразу пасля «элегантнай» перамогі, рабочыя яшчэ не гатовыя.

Прапанова сустаршыні партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца праз страйк да змены існуючай улады мірным шляхам, па меркаваннях старшыні рэспубліканскага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіды Міхнюк і рабочага адной з будаўнічых арганізацый Берасця Аляксандра Сахарука, пакуль нерэальная:

– З тых вось прадпрыемстваў, дзе хаця б 500 рублёў заробкі, ніхто нікуды не выйдзе і баставаць не будзе. Не трэба ілюзій.

– Не хочуць жыць лепш. Я пытаўся, яны кажуць: не, не хочам, нам і так нармальна. Яны нікуды не ездзяць і нічога не ведаюць, як людзі жывуць. Напужалі Украінай, Расея – брацкая краіна, і ўсё. І карты, алкаголь. Але гэта не значыць, што ў іншых кампаніях, так як у мяне. Нам яшчэ крыху плоцяць тут, не зусім катарга.

Паводле Зінаіды Міхнюк і Аляксандра Сахарука, адзінае, на што можна ўгаварыць на дадзеным этапе, – гэта альбо не пайсці на галасаванне, альбо парваць бюлетэнь напалову, як раіць Гары Паганяйла.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя